Video yükleniyor...

Video Yüklenemedi

Ana Sayfaya Dön

Сёння - 3-ая гадавіна жудасных падзей. І першы раз я яе сустракаю на волі, сярод блізкіх людзей, якія атачылі мяне неверагоднай падтрымкай і цеплынёй.

13,937 görüntüleme • 2 yıl önce •via X (Twitter)

8 Yorum

мулатачка тое-сёе profil fotoğrafı
мулатачка тое-сёе2 yıl önce

Узгадваючы 12 лістапада 2020, я адчуваю велічэзную канцэнтрацыю смутку, роспачы і болю. Разам з затрыманнем мяне і 11 маладых рабят, са смерцю Ромы Бандарэнка, затрыманнем Міколы, пакутамі блізкіх -  неадваротна памерла частка мяне.

мулатачка тое-сёе profil fotoğrafı
мулатачка тое-сёе2 yıl önce

Раней пачуццё віны і самабічаванне з-за таго, што я недастаткова зрабіла, каб такога не здаралася, з'ядалі мяне.

мулатачка тое-сёе profil fotoğrafı
мулатачка тое-сёе2 yıl önce

Такія пачуцці стоадсоткава трэба пражываць і ісці далей з энергіяй для дзеянняў, захаваўшы памяць аб прыўкрасных людзях, якія фізічна больш не з намі, аб злачынствах, якія адбываюцца дагэтуль і аб унікальных людзях, якія пакутваюць у зняволенні.

мулатачка тое-сёе profil fotoğrafı
мулатачка тое-сёе2 yıl önce

У іх няма магчымасці абняцца з роднымі, пасядзець за сталом са смачнымі стравамі, павандраваць, падняцца з ложку на выходных, калі хочацца, а не па рэжыму. Ад нас, у тым ліку, залежыць, як яны сябе будуць адчуваць у засценках.

мулатачка тое-сёе profil fotoğrafı
мулатачка тое-сёе2 yıl önce

Магчыма да іх не дойдзе большая частка лістоў, якія мы напішам, магчыма яны не даведаюцца, колькі пастоў і артыкулаў пра іх складаецца ці хто стаў іх хроснай_ым і відавочна можа быць небяспечна перадаваць фінансавую дапамогу іх сем'ям. Але нягледзячы на ўсё, мы не можам спыніцца

мулатачка тое-сёе profil fotoğrafı
мулатачка тое-сёе2 yıl önce

Яны вартыя любых рызыкаў, часу, эмоцый, намаганняў і няспанных начэй. Я выходжу. Я не маўчу. Я памятаю. Даведацца больш пра моладзь у турмах можна па qr-коду і таксама на сайце @viasna96. *На сённяшні дзень - 586 маладых палітвязняў і палітвязніц.

Ser profil fotoğrafı
Ser2 yıl önce

💪

blohahus хахаnovichus-litvin profil fotoğrafı
blohahus хахаnovichus-litvin2 yıl önce

Што-та я не памятаю, калі цябе лукашысты "адпусьцілі"! Падпісвала бумагу па супрацоўніцтву з КДБ?

Benzer Videolar